Барацьба за Македонію
From Wikipedia, the free encyclopedia
Змаганне за Македонію (грэч. Μακεδονικός αγώνας — македонскае змаганне) — узброены канфлікт 1904—1908 гадоў паміж новымі незалежнымі балканскімі дзяржавамі: Балгарыяй супраць Грэцыі і Сербіі — за буйную, этнічна пярэстую гістарычную вобласць Македонію, якая яшчэ заставалася пад уладай слабелай Асманскай імперыі. Кожная з вышэйпералічаных дзяржаў мела ў стратэгічна важнай Македоніі свае інтарэсы. За кожнай з іх стаялі прадстаўнікі «вялікіх» дзяржаў.