![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/Coat_of_arms_of_Buonaparte.svg/langbe-640px-Coat_of_arms_of_Buonaparte.svg.png&w=640&q=50)
Банапарты
французская імператарская дынастыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Банапа́рты; адз. лік у італьянскім вымаўленні Буанапа́ртэ, у французскім Банапа́рт (італ.: Buonaparte, фр.: Bonaparte) — дваранская сям’я карсіканскага паходжання, якая стала ў 1804, пасля таго, як Напалеон I Банапарт абвясціў сябе імператарам французаў (Першая імперыя), кіруючай дынастыяй Францыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/Coat_of_arms_of_Buonaparte.svg/640px-Coat_of_arms_of_Buonaparte.svg.png)
Пазней Напалеон узвёў на рад еўрапейскіх прастолаў сваіх братоў, сясцёр, пасерба (Яўгена Багарнэ). Такім чынам, Банапарты сталі каралеўскім ці герцагскім домам у гэтых краінах. Самастойнай палітыкі яны не вялі, Напалеон некалькі разоў пераводзіў іх з прастола на прастол. Пасля падзення Напалеона ў 1814 усе яго сваякі таксама страцілі ўладу.
Пасля смерці Напалеона I у 1821 годзе галавой сям’і намінальна стаў яго сын, так званы Напалеон II, які нарадзіўся ў 1811 і выхоўваўся пры двары дзеда Франца I Аўстрыйскага як аўстрыйскі эрцгерцаг. У 1832 годзе малады чалавек сканаў ад сухот, і дом узначаліў яго стрыечны брат, сын былога галандскага караля Луі Банапарта, прынц Луі Напалеон Банапарт. Пасля рада авантурных спроб захапіць прастол, Луі Напалеон быў абраны ў 1848 прэзідэнтам французскай Другой рэспублікі, а ў 1852 годзе абвясціў сябе імператарам як Напалеон III (Другая імперыя).
Напалеон III быў звергнуты ў 1870 г. і памёр у 1873 г. Яго адзіны сын, Напалеон Эжэн Жан Жазеф (так званы Напалеон IV), загінуў у Паўднёвай Афрыцы на вайне з зулусамі ў 1879. Пасля яго гібелі вяршэнства ў доме перайшло да нашчадкаў Жэрома Банапарта. Гэтая лінія працягваецца і цяпер, з’яўляючыся адзінай бесперапыннай мужчынскай лініяй сям’і Банапартаў. У мінулым былі і іншыя бакавыя лініі Банапартаў (у прыватнасці, у ЗША).
Да Банапартаў адносяць таксама сям’ю Багарнэ (патомства першай жонкі Напалеона I імператрыцы Жазэфіны ад першага шлюбу). Бліжэйшыя сваякі Банапарта — прынцы Мюраты (нашчадкі маршала і неапалітанскага караля Іаахіма Мюрата і сястры Напалеона I Караліны).