Балістычная ракета — разнавіднасць ракетнай зброі. Большую частку палёту здзяйсняе па балістычнай траекторыі, гэта значыць знаходзіцца ў некіраваным руху.

Thumb
Запуск балістычнай ракеты з падводнай лодкі

Патрэбная хуткасць і кірунак палёту паведамляюцца балістычнай ракеце на актыўным участку палёту сістэмай кіравання палётам ракеты. Пасля адключэння рухавіка рэшту шляху баявая частка, якая з’яўляецца карыснай нагрузкай ракеты, рухаецца па балістычнай траекторыі. Балістычныя ракеты могуць быць шматступеннымі, у гэтым выпадку пасля дасягнення зададзенай хуткасці адпрацаваныя ступені адкідаюцца. Такая схема дазваляе паменшыць бягучую вагу ракеты, тым самым дазваляе павялічыць яе хуткасць.

Балістычныя ракеты могуць запускацца з разнастайных пускавых установак: стацыянарных — шахтавых або адкрытых, мабільных — на базе колавага або гусенічнага шасі, самалётаў, караблёў і падводных лодак.

Балістычныя ракеты дзеляцца на стратэгічныя і тактычныя.

Гл. таксама

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.