![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/View_to_the_Vistaula_Split_from_Baltiysk.jpg/640px-View_to_the_Vistaula_Split_from_Baltiysk.jpg&w=640&q=50)
Балтыйская каса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балтыйская каса — вузкая палоска сушы (каса), якая аддзяляе Калінінградскі заліў ад асноўнай часткі Балтыйскага мора.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/View_to_the_Vistaula_Split_from_Baltiysk.jpg/640px-View_to_the_Vistaula_Split_from_Baltiysk.jpg)
Даўжыня касы — 65 км (з якіх 35 км на паўночным усходзе належаць Расіі (Калінінградскай вобласці), астатнія — Польшчы), шырыня — 300—1800 м у сярэдняй і паўднёвай частках і 8—9 км у паўночнай. Пакрыта пясчанымі пляжамі і часткова дзюнамі. Злучаная з мацерыком на паўднёва-заходнім канцы (у Польшчы), з расійскага боку аддзелена ад мацерыка суднаходным каналам у Балтыйску.