Ордэн Базыльян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Базыльян, таксама Базыльяне, Базыляны (лац.: OSBM — Ordo Sancti Basilii Magni) — агульная назва некалькіх каталіцкіх манаскіх ордэнаў Візантыйскага абраду, якія прытрымліваюцца статута, складзенага святым Васілём Вялікім.
Мэтай «OSBM» (Ордэна Базыльян), згодна з яго Канстытуцыяй, з’яўляецца выхаванне супольнага жыцця дзеля ўласнага асвячэння праз выкананне абяцанняў і запаведзей Любові і дзеля выратавання блізкіх з дапамогай прапаведавання праз правядзенне місій і рэкалекцый, навуковай і выдавецкай дзейнасці, пастырства і працы з моладдзю.