Баварская акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баварская акруга (ням.: Bayerischer Reichskreis) — адна з імперскіх акруг Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Вядучай дзяржавай акругі з'яўлялася Баварыя, курфюрстам якой да канца XVIII стагоддзя ўдалося ўключыць у склад сваіх уладанняў практычна ўсе іншыя свецкія княствы акругі. Сярод царкоўных дзяржаў акругі найбуйнейшым і найбольш уплывовым было архібіскупства Зальцбург, якое, пасля секулярызацыі ў 1803 г. стала курфюрствам. Баварская акруга таксама ўключала вольны горад Рэгенсбург (другі вольны горад акругі Донаўвёрт быў у 1607 г. далучаны да Баварыі).
У канцы XVIII стагоддзя ў склад акругі ўваходзілі наступныя тэрыторыі:
Тэрыторыя | Від уладання | Прыналежнасць на 1792 г. | Секулярызацыя/медыятызацыя | Прыналежнасць пасля 1815 г. | |
---|---|---|---|---|---|
Царкоўныя тэрыторыі | |||||
Зальцбург | Архібіскупства | Незалежнае | Секулярызавана ў 1803 г., у 1803—1805 гг. курфюрства | Аўстрыйская імперыя | |
Пасау | Біскупства | Незалежнае | Секулярызавана ў 1803 г. Зальцбургам | Баварыя | |
Рэгенсбург | Біскупства | Незалежнае | Секулярызавана ў 1803 г., з 1805 г. курфюрства | Баварыя | |
Фрайзінг | Біскупства | Незалежнае | Секулярызавана ў 1803 г. Баварыяй | Баварыя | |
Берхтэсгадэн | Пробства | Незалежнае | Секулярызавана ў 1803 г. Зальцбургам | Аўстрыйская імперыя | |
Нідэрмюнстэр-ін-Рэгенсбург | Абацтва | Квазі-дзяржава | Секулярызавана ў 1803 г. Рэгенсбургам | Баварыя | |
Обермюнстэр-ін-Рэгенсбург | Абацтва | Квазі-дзяржава | Секулярызавана ў 1803 г. Рэгенсбургам | Баварыя | |
Санкт-Эмерам | Абацтва | Квазі-дзяржава | Секулярызавана ў 1803 г. Рэгенсбургам | Баварыя | |
Свецкія тэрыторыі | |||||
Баварыя | Курфюрства | Незалежнае | |||
Пфальц-Нойбург | Герцагства | Баварыя (з 1777 г.) | |||
Пфальц-Зульцбах | Герцагства | Баварыя (з 1777 г.) | |||
Лёйхтэнберг | Ландграфства | Баварыя (з 1770 г.) | |||
Ортэнбург | Графства | Незалежнае | Перададзена ў 1803 г. Баварыі | Баварыя | |
Хааг | Графства | Баварыя (з 1567 г.) | |||
Штэрнштэйн | Графства | Незалежнае | Медыятызавана ў 1803 г. Баварыяй | Баварыя | |
Брэйтэнек | Сеньярыя | Незалежнае | Далучана ў 1792 г. да Баварыі | Баварыя | |
Гогенвальдэк | Сеньярыя | Баварыя (з 1736 г.) | |||
Оберзульцбург і Пірбаўм | Сеньярыя | Баварыя | |||
Штаўфен-Эрэнфельс | Сеньярыя | Баварыя (з 1777 г.) | |||
Вольныя гарады | |||||
Рэгенсбург | Вольны горад | Незалежны | Далучаны ў 1803 г. да княства Рэгенсбург | Баварыя |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.