Б’еф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Б'еф (фр.: bief) — частка ракі, канала, вадасховішча або іншага воднага аб'екта, якая прымыкае да гідратэхнічнага збудавання.
Збудаванні, у якіх могуць быць б'ефы -- плаціна, шлюз, гідраэлектрастанцыя і іншыя.
Існуюць верхні б'еф, — размяшчаецца вышэй па цячэнні, і ніжні, які размяшчаецца па іншы бок гідратэхнічнага збудавання. Верхнім б'ефам часта з'яўляецца вадасховішча.
Б'еф, утвораны двума або некалькімі водападпорнымі збудаваннямі і размешчаны на водараздзельным участку воднай сістэмы або вадацёку, называецца раздзельным.