From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгій (грэч. Αὐγέᾱς, «бліскучы») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар племя эпеяў у Элідзе, сын Геліяса і Гірміны, уладальнік шматлікіх статкаў, якія змяшчаліся на велічэзным жывёльным двары у вялікіх стайнях («Аўгіевы стайні»). Згаданы ў «Іліядзе» (XI 701).
Сын Геліяса (альбо Пасейдона, альбо Форбанта)., альбо Геліяса і Наўсідамы. Альбо сын Элея і ўнук Пасейдона.
Праводзіў Алімпійскія гульні. Арганаўт.
Па падданню, гной гадамі не вывозіўся адгэтуль; ачыстка Аўгіевых стайняў за адзін дзень стала адным з подзвігаў Геракла - Геракл перагарадзіў плацінай раку Алфей і накіраваў яе воды на жывёльны двор. Па ўмове, ён павінен быў атрымаць за гэта ад Аўгія ва ўзнагароду дзясятую частку яго статкаў, але Аўгій не аддаў абяцанага, і паміж імі разгарэлася вайна. Другі паход Геракла на Эліду скончыўся забойствам Гераклам Аўгія і яго дзяцей (акрамя Філея). Аўгію ўспадкоўваў царства з згоды Геракла сын яго Філей.
Па меркаванню навукоўцаў XIX стагоддзі, з імем Аўгія злучалася першапачаткова паняцце аб сонечным бажастве, гной стайняў — гэта смуга і хмары, рассейваныя вясновым днём.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.