![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/Offertory_Offertorium_Suscipe_Sancte_Pater.jpg/640px-Offertory_Offertorium_Suscipe_Sancte_Pater.jpg&w=640&q=50)
Аферторый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аферторый, ахвяраванне дароў — частка імшы ў заходніх літургічных абрадах Каталіцкай царквы. Ён таксама ўваходзіць у склад англіканскай літургіі і лютэранскага богаслужэння. Аферторый адкрывае сабой эўхарыстычную літургію. Ва ўсіх літургічных абрадах пасля яго заканчэння пачынаецца анафара. У часе аферторыя хлеб і віно для здзяйснення Эўхарыстыі прыносяцца на алтар. Акрамя таго, аферторыем называецца спеў, які выконваецца подчас ахвяравання дароў. Традыцыйна падчас аферторыя ў заходніх абрадах адбываецца збор ахвяраванняў. Аналагам аферторыя ў візантыйскім абрадзе з'яўляецца Вялікі ўваход.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/Offertory_Offertorium_Suscipe_Sancte_Pater.jpg/320px-Offertory_Offertorium_Suscipe_Sancte_Pater.jpg)