Афенбах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афенба́х (ням.: Offenbach am Main) — горад у Германіі, у зямлі Гесэн. Насельніцтва каля 118 тыс. чалавек. Доля іншаземцаў сярод насельніцтва — 30,6 % (2006). Першапачаткова быў індустрыяльным горадам, спецыялізаваўся перш за ўсё на скураной прамысловасці. Сёння Афенбах вядомы як важны сэрвісны цэнтр рэгіёну Рэйн-Майн, а таксама ў ім знаходзіцца інстытут дызайну. Афенбах мяжуе з Франкфуртам-на-Майне, які з'яўляецца адным з дзевяці цэнтраў па плошчы і насельніцтву федэральнай зямлі Гесэн. Раён падзяляецца на 23 абшчыны. Паміж двума гарадамі ўжо шмат гадоў існуе саперніцтва. Вынікам саперніцтва з'яўляюцца анекдоты, якія жыхары абодвух гарадоў ахвотна апавядаюць пра сваіх суседзяў.
Хуткія факты Краіна, Зямля ...
Афенбах
Offenbach am Main
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць