Атрэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атрэй (стар.-грэч.: Ἀτρεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар Мікен, сын Пелопа і Гіпадаміі, брат Фіеста, муж Аэропы, бацька Агамемнана і Менелая. Заснавальнік царскай дынастыі Атрыдаў, вядомая чарадой радавых праклёнаў.
Хуткія факты Атрэй, Міфалогія ...
Атрэй | |
---|---|
стар.-грэч.: Ατρέας | |
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская |
Тлумачэнне імя | «бясстрашны» |
Грэчаскае напісанне | Ἀτρεύς |
Лацінскае напісанне | Atreus |
Пол | мужчынскі пол |
Занятак | цар Мікен |
Дынастыя | Пелапіды (Атрыды) |
Бацька | Пелоп |
Маці | Гіпадамія |
Брат | Фіест |
Жонка | Аэропа |
Дзеці | Анаксібія, Агамемнан, Менелай |
Звязаныя паняцці | людаедства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Паводле большасці старажытных крыніц, Атрэй быў таксама бацькам Плісфена, аднак у некаторых лірычных паэтаў (Івік, Вакхілід) сустракаецца супрацьлеглае імя для самога Атрэя — Плісфенід («сын Плісфена»).