From Wikipedia, the free encyclopedia
Атмасферны фронт (ад стар.-грэч.: ατμός — пар, σφαῖρα — шар і лац.: frontis — лоб, пярэдні бок), трапасферны фронт - вузкая (некалькі дзясяткаў кіламетраў) пераходная зона ў трапасферы паміж паветранымі масамі з рознымі фізічнымі ўласцівасцямі.
Характарызуецца рэзкай зменай тэмпературы, ціску і вільготнасці паветра. Прасціраецца ў выглядзе вузкіх (некалькі дзясяткаў кіламетраў) палос на сотні і тысячы кіламетраў. Узнікае пры набліжэнні і сустрэчы мас халоднага і цёплага паветра ў ніжніх слаях або па ўсёй трапасферы, ахоплівае слой паветра магутнасцю да некалькіх кіламетраў. Халоднае паветра як больш шчыльнае прылягае да паверхні зямлі, мае форму вострага кліна, парадак велічыні нахілу франтальнай паверхні да гарызантальнай (тангенс вугла нахілу) 0,01-0,001. Атмасферны фронт, які перамяшчаецца ў бок халоднага паветра, называецца цёплым, а наадварот - халодным. У франтальнай зоне развіваюцца воблачныя сістэмы, выпадаюць абложныя і ліўневыя франтальныя ападкі, фарміруюцца цыклоны і антыцыклоны.
Адрозніваюць:
Асноўнымі атмасфернымі франтамі з'яўляюцца:
На клімат Беларусі вялікі ўплыў маюць атмасферныя працэсы, звязаныя з арктычным фронтам і палярным фронтам. Праз Беларусь за год праходзяць 40-50 франтоў, халодных крыху больш, чым цёплых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.