Асірыйская Царква Усходу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асірыйская царква Усходу (сір. ܥܕܬܐ ܕܡܕܢܚܐ ܕܐܬܘܪܝܐ), афіцыйная назва — Святая Апостальская Усяленская Асірыйская Царква Усходу[1] (сір. ܥܕܬܐ ܩܕܝܫܬܐ ܘܫܠܝܚܝܬܐ ܩܬܘܠܝܩܝ ܕܡܕܢܚܐ ܕܐܬܘܪܝܐ ʻIttā Qaddishtā w-Shlikhāitā Qattoliqi d-Madnĕkhā d-Āturāyē) — царква асірыйскай традыцыі, гістарычным цэнтрам якой з'яўляюцца Асірыя і паўночная Месапатамія. Паводле афіцыйнай пазіцыі царквы, яна з'яўляецца непасрэднай наступніцай гістарычнай Царквы Усходу, гэта значыць кананічна прызнанай гістарычнай патрыяршай кафедры Селеўкіі-Ктэсіфона, якая з'яўлялася незалежнай з апостальскіх часоў. Сучасная Асірыйская Царква Усходу не падтрымлівае еўхарыстычных сувязяў ні з праваслаўнымі цэрквамі візантыйскай традыцыі, ні з іншымі ўсходнімі праваслаўнымі цэрквамі, ні з Каталіцкай царквой. Нягледзячы на гэта, у шэрагу навуковых прац яна разглядаецца разам з іншымі нехалкідонскімі цэрквамі[2].