Ле-Сент
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле-Сент (фр.: Îles des Saintes) — група астравоў у складзе архіпелага Малыя Антыльскія астравы. Уваходзіць у французскі заморскі дэпартамент Гвадэлупа. Плошча астравоў — 1 434 км². Насельніцтва — 2 862 чал. (2008 г.)
Ле-Сент | |
---|---|
фр. Îles des Saintes | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 9 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Тэр-дэ-Бас |
Агульная плошча | 12,8 км² |
Насельніцтва | 2 862 чал. (2008) |
Шчыльнасць насельніцтва | 223,59 чал./км² |
Размяшчэнне | |
15°51′09″ пн. ш. 61°38′00″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Антыльскія астравы |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
Астравы Ле-Сент размешчаны прыкладна ў 10 км на поўдзень ад вострава Гвадэлупа. Уяўляюць сабою невялікі архіпелаг з 9 астравоў і скал вулканічнага паходжання. Толькі 2 з іх населены. Плошча самага вялікага вострава Тэр-дэ-Бас не перавышае 7,58 км². Большасць астравоў узгорыстая. На буйных астравах ёсць невялікія пясчаныя пляжы.
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература стабільна на працягу года і вагаецца ад 24,99 °C у лютым да 26,8 °C у верасні. Найбольш вільготны месяц — верасень (сярэдняя колькасць ападкаў — 387 мм). Самы сухі месяц — люты (153 мм). Архіпелаг знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Астравы Ле-Сент знакаміты сваёй адносна добра захаванай прыродай, пераважна флорай.
Гісторыя і традыцыі
Хрыстафор Калумб адкрыў астравы 4 лістапада 1493 г. у дзень усіх святых, адкуль і паходзіць назва архіпелага.
З сяр. XVII ст. на Ле-Сент сяліліся брэтонцы і нармандцы, якія займаліся пераважна рыбалоўствам і гандлем. Большасць сучасных жыхароў — крэолы, нашчадкі першапасяленцаў і афрыканскіх рабоў. На астравах захаваўся традыцыйны лад жыцця. Ле-Сент знакаміты сваёй кулінарыяй, а таксама рамёствамі. Галоўная галіна эканомікі — турызм.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.