Іслас-дэ-ла-Баія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іслас-дэ-ла-Баія (ісп.: Islas de la Bahía) — група астравоў у Карыбскім моры. Уваходзяць у склад Гандураса. Агульная плошча — 261 км². Насельніцтва (2005 г.) — 43 018 чал.
Іслас-дэ-ла-Баія | |
---|---|
ісп. Islas de la Bahía | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Раатан |
Агульная плошча | 261 км² |
Найвышэйшы пункт | 308 м |
Насельніцтва | 43 018 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 164,82 чал./км² |
Размяшчэнне | |
16°23′ пн. ш. 86°24′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
Астравы Іслас-дэ-ла-Баія месцяцца на падводным падняцці вулканічнага паходжання, на якім знаходзіцца працяглы Карыбскі каралавы бар’ерны рыф, другі па даўжыні ў свеце пасля Вялікага бар’ернага рыфа ў Аўстраліі. Суша складзена пераважна вапнякамі.
Клімат марскі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература складае прыкладна 29 °C, аднак некалькі разоў у год можа паніжацца да 18-20 °C. З мая да верасня вельмі вільготна, сярэдняя колькасць ападкаў рэдка перавышае 100 мм у месяц, у зімовую пару дасягае 600 мм у месяц.
Прырода
Флора астравоў адрозніваецца разнастайнасцю. Захаваліся першародныя лясы і зарасці манграў на ўзбярэжжы. Фаўна прадстаўлена яшчаркамі, кажанамі, чарапахамі, грызунамі, у тым ліку рэдкім эндэмічным відам агуці. Шмат птушак. Добра захаваўся прыродны свет мясцовага каралавага рыфа.
Гісторыя
Астравы адкрыты ў 1502 г. Хрыстафорам Калумбам. Доўгі час з’яўляліся прыбежышчам піратаў. Уціла — адзін з прэтэндэнтаў лічыцца востравам, на якім жыў Рабінзон Круза.
У канцы XVIII ст. брытанцы перасялілі на востраў Раатан карыбаў з Малых Антыльскіх астравоў. У XIX ст. на Іслас-дэ-ла-Баія з’явіліся выхадцы з астравоў Кайман. У нашы дні нашчадкі перасяленцаў складаюць большасць насельніцтва. Распаўсюджаны мясцовыя гаворкі англійскай і іспанскай моў, а таксама мова гарыфунаў.
У 1823 г. Іслас-дэ-ла-Баія фармальна ўвайшлі ў склад Гандураса. Аднак у 1841 г. на іх быў усталяваны кантроль Вялікабрытаніі. У 1852 г. адміністрацыйна далучаны да Ямайкі.
У 1859 г. Вялікабрытанія пагадзілася перадаць астравы пад юрысдыкцыю Гандураса. У 1861 г. гандураскі ўрад прызначыў на Іслас-дэ-ла-Баія сваю адміністрацыю.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.