вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аста́шына[1] (трансліт.: Astašyna, руск.: Осташино) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вераб’евіцкага сельсавета, цэнтр Аграпрадпрыемства імя Адама Міцкевіча. Праз вёску цячэ рака Валоўка.
Вёска
Асташына
| ||||||||||||||||||||||
У вёсцы пражывае звыш 250 чалавек, працуе клуб, бібліятэка, крама.
Вёска Асташына з'яўляецца найстарэйшай вёкага Навагрудскага раёна. Упершыню яна згадваецца ў дакументах пад 1401 годам, як двор Наваградскай зямлі, які належаў вялікаму князю Літоўскаму Вітаўту і быў падараваны ім свайму брату Жыгімонту.
У сакавіку 1932 у вёсцы адбылоася паўстанне сялян супраць памешчыкаў і асаднікаў. Было спалена некалькі маёнткаў і фальваркаў, вызвалены арыштаваныя сяляне. Пасля прыбыцця паліцыі ў вёсцы адбылася перастрэлка. Пасля падаўлення выступу 4 селяніна было павешана, 5 атрымалі пажыццёвае зняволенне і 44 розныя тэрміны вязніцы.
Да 2017 года вёска была цэнтрам Асташынскага сельсавета. У 2017 годзе цэнтр сельсавета быў перанесены ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічы і перайменаваны ў Вераб’евіцкі[2][3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.