![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Ascorbic_acid_structure.svg/langbe-640px-Ascorbic_acid_structure.svg.png&w=640&q=50)
Аскарбінавая кіслата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аскарбінавая кіслата, вітамін C (Acidum ascorbinicum) C6H8O6 — арганічнае злучэнне, роднаснае глюкозе. Выконвае важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма чалавека і жывёл. Адыгрывае важную ролю ў акісляльна-аднаўленчых працэсах, садзейнічае працэсу ўтварэння дэзоксірыбануклеінавай кіслаты.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Ascorbic_acid_structure.svg/220px-Ascorbic_acid_structure.svg.png)
Бясколернае крышталічнае рэчыва, кіслае на смак. Малекулярная маса 176,13. Добра раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле. Амаль не раствараецца ў эфіры, бензоле, хлараформе, тлушчах. Растворы аскарбінавай кіслаты хутка акісляюцца на паветры.
Арганізм чалавека, прыматаў, марскіх свінак, некаторых птушак і рыб не здольны сінтэзаваць аскарбінавую кіслату. Неабходная колькасць яе здабываецца з ежы. Недахоп аскарбінавай кіслаты ў арганізме вядзе да захворвання цынгой.