Аршанскі мемарыяльны музей Канстанціна Сяргеевіча Заслонава — музей Оршы, філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны.

Хуткія факты Аршанскі мемарыяльны музей Канстанціна Сяргеевіча Заслонава, Месцазнаходжанне ...
Аршанскі мемарыяльны музей Канстанціна Сяргеевіча Заслонава
Месцазнаходжанне
Выставачная плошча 348 м²
Закрыць

Гісторыя

Адкрыты ў жніўні 1948 года. 20 красавіка 1952 года пад экспазіцыю музея перадалі рэканструяваны будынак былога Дому піянераў чыгуначнага вузла па вуліцы Молакава, 9, узведзены ў 1914 годзе[1]. З 1994 г. філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны.

У ліпені 2016 года аварыйны будынак быў моцна пашкоджаны ўраганам. 31 ліпеня ён быў знесены[1]. Экспазіцыя часова перанесена ў адну з зал Музея гісторыі і культуры горада Оршы[2].

Экспазіцыя

Экспазіцыя была размешчана ў 5 залах агульнай плошчай 348 м². Дзейнічала выставачная зала. Музей створаны з мэтай захавання памяці пра жыццё і дзейнасць легендарнага партызанскага камбрыга ў гады Вялікай Айчыннай вайны К.С. Заслонава. Прадстаўлены фотаздымкі і дакументальныя матэрыялы пра дзіцячыя і юнацкія гады К.С. Заслонава, працоўную дзейнасць у даваенны перыяд, падпольную і дыверсійную работу на Аршанскім чыгуначным вузле, і арганізацыю партызанскага атрада і брыгады. Дэманструюцца асабістыя рэчы, узнагароды, «вытрымкі з дзённіка, успаміны яго паплечнікаў, іншыя матэрыялы і экспанаты. Зберагаюцца таксама матэрыялы пра дзейнасць Аршанскага падпольнага райкама КП(б)Б, пра партызан-заслонаўцаў і аршанскіх падпольшчыкаў (у т.л. макеты партызанскіх зямлянак, абсталяванне партызанскай друкарні, зброя, амуніцыя, падпольныя газеты, лістоўкі і баявыя лісткі, асабістыя рэчы, дзённікі і лісты народных мсціўцаў), пра вызваленне Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод твораў жывапісу і скульптуры — макет апошняга бою К.С. Заслонава (мастак А. Салаўёў), праекты помнікаў, бюст К.С. Заслонава (скульптар С. Вакар).

3 канца 2004 г. вядзецца збор прадметаў музейнага значэння для стварэння экспазіцыі, прысвечанай воінам-землякам, якія загінулі на вайне ў Афганістане.

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.