![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/8/85/ASBM.jpg/640px-ASBM.jpg&w=640&q=50)
Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Арфаэпі́чны сло́ўнік белару́скай мо́вы» — першы поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, які фіксуе правілы літаратурнага вымаўлення. Выдадзены ў 2017 годзе. У аснову рэестра арфаэпічнага даведніка, які складае больш за 117 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы», выдадзенага пад навуковай рэдакцыяй А. А. Лукашанца і В. П. Русак (Беларуская навука, 2012). Комплекснае прадстаўленне сістэмы арфаэпічных норм сучаснай літаратурнай беларускай мовы падрыхтавана спецыялістамі двух інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі.
Хуткія факты Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы, Аўтар ...
Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы | |
---|---|
![]() Вокладка «Арфаэпічнага слоўніка беларускай мовы» | |
Аўтар |
В.П. Русак, Ю.С. Гецэвіч, С.І. Лысы, В.А. Мандзік |
Жанр | акадэмічны слоўнік |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Беларуская навука |
Выпуск | 2017 |
Старонак | 757 |
ISBN | 978-985-08-2128-7 |
Закрыць