Трудаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Труды.

Хуткія факты Трудаўскі сельсавет, Краіна ...
Трудаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Труды
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 458 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Арлейскі сельсавет у складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Арлея. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Полацкага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Труды. З 20 верасня 1944 года ў Полацкім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 7 чэрвеня 1968 года перайменаваны ў Трудаўскі сельсавет[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маласітнянскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Арлея, Белае, Быхаўцы, Грыбна, Жэльцы, Забалоцце, Засітніца, Званае, Стадольніца, Труды, Уладзіміраўка і Фёдараўка.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.