У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Шаўчэнка.
Андрэй Мікалаевіч Шаўчэнка (укр.: Андрій Миколайович Шевченко; нар. 29 верасня 1976, Дзвіркіўшчына Кіеўскай вобласці) — украінскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Самы тытулаваны футбаліст Украіны і постсавецкай прасторы. Найлепшы бамбардзір (60 мячоў) і былы капітан зборнай Украіны. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Украіны (2016—2021). Нацыянальная легенда Украіны (2022).
Хуткія факты Андрэй Шаўчэнка, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Уладальнік «Залатога мяча» 2004 года. Чатыры разы станавіўся найлепшым бамбардзірам Лігі чэмпіёнаў, тройчы — чэмпіянату Італіі. Другі бамбардзір у гісторыі «Мілана», найлепшы бамбардзір у гісторыі міланскіх дэрбі. Шэсць разоў прызнаваўся найлепшым футбалістам Украіны. Заслужаны майстар спорту Украіны.
27 ліпеня 2012 года абвясціў аб завяршэнні спартыўнай кар’еры і пра зыход у палітыку, каб прыняць удзел у парламенцкіх выбарах 2012 года ў праекце «Украіна — Наперад!». У выніку, партыя Шаўчэнкі не здолела прайсці ў парламент.