Андрэй Варанкоў (нар. 8 лютага 1989, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2011).

Хуткія факты Андрэй Варанкоў, Агульная інфармацыя ...
Футбол
Андрэй Варанкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Мікалаевіч Варанкоў
Нарадзіўся 8 лютага 1989(1989-02-08)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2007—2013 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2007—2009   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 65 (10)
2009   Украіна Абалонь (Кіеў) 14 (5)
2010—2011   Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 34 (11)
2011   Украіна Карпаты (Львоў) 5 (0)
2012   Беларусь Нёман (Гродна) 12 (2)
2012   Украіна Металург (Запарожжа) 9 (0)
2013   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 4 (3)
2014—2016 Беларусь Славія (Мазыр) 59 (13)
2017—2018 Беларусь Гарадзея 39 (4)
2019—2023 Бруней ДПММ (Бандар-Серы-Бегаван) 49 (54)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (2)
2008—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 20 (6)
2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 7 (1)
2007—2011 Беларусь Беларусь 9 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскага футбола, у маладым узросце апынуўся ў кіеўскім «Дынама». Гуляў за другую каманду, пасля аддаваўся ў арэнду ў клубы ўкраінскай Прэм’ер-лігі. У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман». Пасля сканчэння сроку арэнды ў гродзенскім клубе ў жніўні 2012 года зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у запарожскі «Металург». З сакавіка 2013 года выступаў за «Дынама-2»[2]. У чэрвені 2013 года пакінуў «Дынама» ў якасці свабоднага агента[3].

Пасля расставання з «Дынама» доўгі час заставаўся без клуба, хоць меў прапановы з Заходняй Еўропы[4]. Толькі ў верасні 2014 года далучыўся да мазырскай «Славіі», падпісаўшы кантракт да канца 2014 года[5]. Застаўся ў «Славіі» і ў сезоне 2015, калі клуб выйшаў у Вышэйшую лігу. Выступаў пераважна на пазіцыі «пад нападнікам», з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам клуба ў сезоне. У першай палове сезона 2016 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Дзяніс Лапцева ўлетку застаўся асноўным нападнікам мазыран.

У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[6]. У складзе каманды стаў адным з асноўных нападнікаў. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[7].

У снежні 2018 года далучыўся да брунейскага клуба ДПММ, які выступае ў чэмпіянаце Сінгапура[8]. У сезоне 2019 прывёў сваю каманду да чэмпіёнства, а сам з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам лігі. У лістападзе 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з ДПММ[9]. У сезоне 2020 чэмпіянат Сінгапура хутка быў спынены, каманда не праводзіла афіцыйных матчаў. У 2021 годзе гуляў за ДПММ у чэмпіянаце Брунея, дзе ў 6 матчах забіў 23 галы. У сезоне 2022 не выступаў, бо ДПММ не ўдзельнічаў ні ў якіх лігах.

У студзені 2023 года, пасля таго як ДПММ вярнуўся ў чэмпіянат Сінгапура, падоўжыў кантракт з клубам[10]. У снежні 2023 года пакінуў каманду[11].

Міжнародная ккар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (забіў на турніры 2 галы — Ісландыі з пенальці і Іспаніі). Ігрок алімпійскай зборнай на Алімпіядзе ў Лондане.

13 кастрычніка 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі.

Дасягненні

  • Украіна Уладальнік Суперкубка Украіны: 2007
  • Сінгапур 01Чэмпіён Чэмпіён Сінгапура: 2019
  • Сінгапур Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Сінгапура: 2019 (21 гол)
  • 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія)

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.