Амялу́шка звыча́йная (Bombycilla garrulus) — пеўчая птушка атраду вераб’інападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела 18—21 см, размах крылаў 32—35 см, маса да 60—70 г. Шэра-карычневая з вялікім чубам, на канцы хваста жоўта-чорная палоска. На крыле бела-чырвонае люстэрка. Самка менш кантрастная. Маладыя без люстэрка на крыле і чорнага горла, спод цела з падоўжнымі рыскамі. Голас — нягучнае «свіррыры-свіррыры».
Распаўсюджана ў зоне таёжных лясоў Паўночнага паўшар’я. Гняздуецца ў рэдкалессі, на дрэвах. Корміцца ягадамі, пупышкамі дрэў і кустоў.
У Беларусі трапляецца на веснавым (красавік) і асеннім (лістапад) пралётах, у невялікай колькасці зімуе (прылятае з поўначы у кастрычніку). Трымаецца лясоў, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу.
- B. g. garrulus — у Еўропе і Азіі;
- B. g. pallidiceps — у Паўночнай Амерыцы.
Да пачатку XX стагоддзя — аб’ект шляхецкага палявання. Гатавалася падобна да бакасаў, перапёлак, рабіннікаў, рабчыкаў: напрыклад, печанымі, з укладзенымі ў брушную поласць птушкі кавалкамі масла, змяшанага са здрабнёнымі «ягадамі» ядлоўцу.
- Белы А. Амялушка // Праект «Наша ежа»
- Дарафееў А. М. Птушкі. — Мн.: Народная асвета, 1984. — 239 с., іл. — (Наша прырода). — С. 162.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X