Самец даўжынёй ад 22 да 32 мм з мандыбуламі, а без — ад 19 да 26 мм; самка даўжынёй ад 16 да 23 мм. Вочы амаль цалкам падзеленыя шчокавымі выступамі. Булава вусікаў 4-членікавая. Пярэднія галёнкі зверху з падоўжнымі кілямі або баразёнкамі. Верхнія сківіцы самцоў толькі нязначна даўжэйшыя, чым у самкі. Афарбоўка цела аднатонная, чорная.
З Казахстана пасля выяўлення ў 1914 годзе звестак аб знаходках віду не паступала[3].
Сустракаецца паўсюдна ў лясной зоне, у стэпах прымеркаваны таксама да сістэмы лесапалос. Жыве ў змешаных і шыракалістых лясах. Час лёту — красавік-кастрычнік. Жукі сустракаюцца на кары дрэў, у трухлявых пнях і дуплах.
Лічынкі развіваюцца ў мёртвай і гнілой драўніне дуба(Quercus), вяза(Ulmus), бука(Fagus), радзей — клёна(Acer), таполі(Populus), ліпы(Tilia), бярозы(Betula) і асіны(Populus tremula). Максімальная даўжыня лічынкі да 58 мм. Галава з 2 амаль правільнымі радамі шчацінак на цемені. Мандыбулы гладкія.
Ахоўваецца ў Латвіі (уключаны ў 2-ю катэгорыю), Швецыі (уключаны ў 2-ю катэгорыю). Занесены ў Чырвоную кнігу Казахстана.