Альберт-хол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лонданская каралеўская зала мастацтваў і навук імя Альберта (англ.: Royal Albert Hall of Arts and Sciences), ці проста Альберт-хол, — найбольш прэстыжная канцэртная зала Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў памяць прынца-кансорта Альберта пры яго ўдаве каралеве Вікторыі. Размешчаны ў Паўднёвым Кенсінгтоне — раёне Лондана, багатым культурнымі ўстановамі віктарыянскай эпохі.