From Wikipedia, the free encyclopedia
Акісля́льна-аднаўле́нчая рэа́кцыя — хімічная рэакцыя са змяненнем ступені акіслення элементаў, якія ўваходзяць у састаў рэагуючых рэчываў. У акісляльна-аднаўленчых рэакцыях адбываецца пераход валентных электронаў ад адных атамаў да іншых.
Падзяляецца на дзве паўрэакцыі:
1) Акісленне:
2) Аднаўленне:
У акісляльна-аднаўленчых рэакцыях электроны ад адных атамаў, малекул ці іонаў пераходзяць да другіх. Працэс аддачы электронаў — акісленне. Пры акісленні ступень акіслення павялічваецца:
Працэс далучэння электронаў — аднаўленне. Пры аднаўленні ступень акіслення паніжаецца:
Атамы ці іоны, якія ў гэтай рэакцыі далучаюць электроны з’яўляюцца акісляльнікамі, а якія аддаюць электроны — адноўнікамі.
Асноўная цяжкасць у састаўленні ўраўненняў для акісляльна-аднаўленчых рэакцый заключаецца ў падборы каэфіцыентаў. Пры гэтым акрамя балансу колькасці атамаў розных элементаў у правай і левай частцы ўраўнення ўлічваюць змяненне ступеней акіслення атамаў. Пры гэтым колькасць далучаных акісляльнікам электронаў павінна быць роўнаю з колькасцю страчаных аднаўляльнікам. На гэтых прынцыпах распрацавалі спецыяльныя фармалізаваныя працэдуры падбору каэфіцыентаў: метад электроннага балансу і метад паўрэакцый.
Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі надзвычай шырока распаўсюджаны ў прыродзе і прамысловасці. Яны з’яўляюцца асноваю такіх працэсаў як гарэнне, работа хімічных крыніц току, карозія металаў, жыццядзейнасць жывых арганізмаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.