Французская акупацыя Масквы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акупацыя Масквы французскай арміяй пад камандаваннем імператара Напалеона працягвалася трохі больш за месяц, з 2 (14) верасня па 8 (20) кастрычніка 1812 года, і стала пераломным момантам вайны 1812 года. За час акупацыі горад быў разрабаваны і спустошаны пажарам, прычыны якога выклікаюць спрэчкі ў гісторыкаў. У апошні раз перад гэтым Масква была занята польска-літоўскімі войскамі роўна за 200 гадоў да гэтага.