Арменія падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных адзінак. З іх дзесяць правінцый вядомы як марзы (арм.: մարզեր).
Ерэвану прадастаўлены асаблівы адміністрацыйны статус як сталіцы краіны.
Губернатары (марзпеты) прызначаюцца і вызваляюцца ад пасады Урадам Рэспублікі Арменія. Гэтыя пастановы Урада ратыфікуе Прэзідэнт краіны. Органы мясцовага самакіравання — рада старэйшын абшчыны і кіраўнік абшчыны (мэр горада, сельскі стараста) — абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін па мажарытарнай сістэме. Мэр Ерэвана абіраецца Саветам Старэйшын горада, які ў сваю чаргу абіраецца жыхарамі Ерэвана па прапарцыйнай сістэме на чатырохгадовы тэрмін.
Па стане на 2011 год у рэспубліцы налічвалася 953 вёскі, 48 гарадоў, 932 абшчыны, з якіх 871 сельская і 61 гарадская.[1][2][3]
Вобласць | Арыгінальная назва | Плошча, км² | Насельніцтва (2011) | Адміністрацыйны цэнтр |
Арагацотнская вобласць | Արագածոտնի | 2 756 | 132 900 | Аштарак |
Арарацкая вобласць | Արարատի | 2 090 | 260 400 | Арташат |
Армавірская вобласць | Արմավիրի | 1 242 | 265 800 | Армавір |
Ваёцдзорская вобласць | Վայոց Ձորի | 2 308 | 52 300 | Ехегнадзор |
Гехаркунікская вобласць | Գեղարքունիքի | 5 349 | 235 100 | Гавар |
Катайкская вобласць | Կոտայքի | 2 680 | 254 400 | Раздан |
Ларыйская вобласць | Լոռու | 3 799 | 235 500 | Ванадзор |
Сюнікская вобласць | Սյունիքի | 4 506 | 141 800 | Капан |
Тавушская вобласць | Տավուշի | 2 704 | 128 600 | Іджэван |
Шыракская вобласць | Շիրակի | 2 680 | 251 900 | Гюмры |
Горад | Арыгінальная назва | Плошча, км² | Насельніцтва (2011) |
Ерэван | Երևան | 223 | 1 060 100 |
Зноскі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.