![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Flag_of_Abkhazia_%2528c._1770-1864%2529.svg/langbe-640px-Flag_of_Abkhazia_%2528c._1770-1864%2529.svg.png&w=640&q=50)
Абхазскае княства
сярэдневяковая феадальная дзяржава на заходнім Каўказе / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Абхазія (значэнні).
Абха́зскае кня́ства — сярэдневяковае феадальнае дзяржаўнае ўтварэнне ў Заходнім Закаўказзі. Фактычна незалежнае з 1462 пры захаванні намінальнага васалітэту перад Імерэтыяй пад тытулатурай Абхазскага мтаварства. Афіцыйна — з 1491 года, калі яно нароўні з Гурыяй, Сванетыяй і Мегрэліяй выйшла са складу Імерэцінскага царства. Васальныя адносіны да 1810 — з Асманскай імперыяй, пасля — з Расіяй. Кіруючая дынастыя — князі Чачба.