Абарончае збудаванне
збудаванне, прызначанае для абароны і ўзмацнення пазіцыі войскаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Абарончае збудаванне або фартыфікацы́йнае збудаванне — інжынернае збудаванне, прызначанае для укрытага размяшчэння і найбольш эфектыўнага прымянення зброі, ваеннай тэхнікі, пунктаў кіравання, а таксама для абароны войскаў, насельніцтва і аб'ектаў тыла краіны ад уздзеяння сродкаў паражэння праціўніка. Адрозніваюцца палявыя і доўгачасовыя. Распрацоўкай канструкцый, спосабаў ўзвядзення і выкарыстання палявых і доўгачасовых фартыфікацыйных збудаванняў займаецца фартыфікацыя.