Бітва за Маскву
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва за Маскву — баявыя дзеянні савецкіх і нямецкіх войскаў на маскоўскім напрамку. Дзеліцца на 2 перыяды: абарончы (30 верасня — 4 снежня 1941 года) і наступальны, які складаецца з двух этапаў: контрнаступленне (5 снежня 1941 года — 7 студзеня 1942 года) і наступленне савецкіх войскаў (7 студзеня — 30 сакавіка 1942 года). У заходняй гістарыяграфіі бітва вядомая як «Аперацыя Тайфун».
Бітва за Маскву | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
| |||
Дата | 30 верасня 1941 года — 20 красавіка 1942 | ||
Месца | паўночныя, паўночна-заходнія, заходнія, паўднёва-заходнія, паўднёвыя наваколлі Масквы, СССР | ||
Вынік | стратэгічная перамога СССР, крах плану «Барбароса» і аперацыі «Тайфун» | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва разгарнулася на прасторы, межы якога на поўначы праходзілі па рацэ Волзе ад Калязіна да Ржэва, на захадзе — па ракаднай чыгуначнай лініі Ржэў — Вязьма — Бранск, на поўдні — па ўмоўнай лініі Ражск — Гарбачова — Дзяцькава.
На абарончым этапе бітвы былі праведзены: Арлоўска-Бранская, Вяземская, Мажайска-Малаяраславецкая, Калінінская, Тульская, Клінска-Сонечнагорская і Нара-Фамінская франтавыя аперацыі.
5 снежня 1941 года Чырвоная армія перайшла ў контрнаступленне па ўсім фронце пад Масквой, правёўшы пры гэтым шэраг паспяховых франтавых наступальных аперацый і адкінула ворага на 150—300 кіламетраў ад сталіцы.
Бітва за Маскву — адзін з пераломных момантаў у Вялікай Айчыннай вайне.