From Wikipedia, the free encyclopedia
Абалоннікі, або Лічынкавахордавыя (Tunicata, або Urochordata) — падтып хордавых жывёл. Яны распаўсюджаны па ўсім свеце і засяляюць марское дно. Большасць відаў не здольныя да актыўнага перамяшчэння.
Абалоннікі | |||||||||||||||
Асцыдыі | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Tunicata | |||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Цела мешкападобнай формы, акружана абалонкай з туніцыну, матэрыялу, падобнага да цэлюлозы. Падобна іншым хордавым жывёлам, абалоннікі маюць хорду ў перыяд ранняга эмбрыянальнага развіцця. Таксама абалоннікі не маюць метанефрыдыевых органаў.
Характэрнай асаблівасцю абалоннікаў з'яўляецца рэгулярная змена кірунку кровазвароту. Абалоннікі пачынаюць жыццё з рухомых лічынкавых стадый, пазней развіваюцца ў бочкападобную нерухомую форму.
Большасць абалоннікаў фільтруюць мікраскапічную ежу з вады, што яны робяць пры дапамозе дзвюх адтулін (сіфонаў), адна для ўсмоктвання вады і планктону, іншая для яе вылучэння. Аднак сярод абалоннікаў ёсць і драпежнікі, такія як Megalodicopia hians.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.