Аўтаматычная міжпланетная станцыя
беспілотны касмічны апарат / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) — беспілотны касмічны апарат, прызначаны для палёту ў міжпланетнай касмічнай прасторы (па-за арбітай Зямлі) з выкананнем розных пастаўленых задач.
У той час як некалькі дзясяткаў краін маюць калязямныя спадарожнікі, складаныя тэхналогіі міжпланетных станцый асвоілі ўсяго некалькі краін — СССР / Расія, ЗША, Еўропа / ESA, Японія, Кітай, Індыя. Пры гэтым да Марса і камет адпраўлялі АМС толькі першыя 4 з іх, да Венеры — толькі першыя 3, да астэроідаў — толькі ЗША, Еўропа і Японія, да Меркурыя і вонкавых планет — толькі ЗША.