Агюст Конт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісідар Мары Агюст Франсуа Ксаўе Конт (фр.: Isidore Marie Auguste François Xavier Comte; 19 студзеня 1798 — 5 верасня 1857) — французскі філосаф і сацыёлаг. Заснавальнік пазітывізму. Заснавальнік сацыялогіі як самастойнай навукі.
Агюст Конт | |
---|---|
фр.: Isidore Marie Auguste François Xavier Comte | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1798(1798-01-19)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1857(1857-09-05)[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Rosalie Boyer[d] |
Жонка | Caroline Massin[d][4] |
Род дзейнасці | філосаф, сацыёлаг, матэматык, пісьменнік |
Навуковая сфера | філасофія і сацыялогія |
Альма-матар |
|
Кірунак | пазітывізм |
Аказалі ўплыў | Клод Анры дэ Руўруа Сен-Сімон |
Зведалі ўплыў | Джон Сцюарт Міль |
Вядомыя вучні | Fabien Magnin[d], Pierre Laffitte[d], Richard Congreve[d] і Eugène Sémérie[d] |
Член у | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1818—24 сакратар К. А. Сен-Сімона. Прапанаваў сваю класіфікацыю навук, сфармуляваў закон трох стадый інтэлекгуальнай эвалюцыі чалавецтва, канцэпцыі сацыяльнага ладу грамадства (сацыяльная статыка) і яго развіцця (сацыяльная дынаміка), схіляўся да стварэння пазітыўнай палітыкі і рэлігіі ў якасці ўмоў дасягнення сацыяльнага міру і гарманічнага спалучэння розных класавых інтарэсаў. Паводле яго вучэння, чалавечы дух праходзіць 3 стадыі гістарычнага развіцця: тэалагічную (мае таксама 3 этапы развіцця — фетышыэм, політэізм і монатэізм, характэрна панаванне духавенства і ваенных, з'явы прыроды тлумачацца звышпрыроднымі прычынамі), метафізічную (свет тлумачыцца з дапамогай метафізічных паняццяў), пазітыўную або навуковую (свядомасць людзей грунтуецца на дакладнай ацэнцы знешняй рэальнасці, што дапамагае прадбачыць будучае і прадухіліць памылкі ў пазнанні і практычнай дзейнасці).
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |