Ітсізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ітсі́зм (нідэрл.: Ietsisme, ад нідэрл.: Iets — штосьці, што-небудзь, абы-што) — тэрмін, які апісвае веру ў метафізічную сілу. Выраз вынайдзены для пазначэння формы рэлігійнага лібералізму для класіфікацыі веры, калі чалавек, з аднаго боку, падазрае, што хтосьці ці штосьці звышнатуральнае дзесьці ёсць, але, з іншага боку, не прымае і не падтрымлівае ўсталяваную сістэму вераванняў, дактрын, догм і існуючых тлумачэнняў прыроды Бога якой бы то ні было рэлігіі.