Усяго ў свеце налічваецца больш за 50 краін, якія з большай ці меншай падставай можна аднесці да ісламскага свету. У якасці фармальнага крытэрыю можа выкарыстоўвацца членства ў ісламскіх міжнародных арганізацыях, найперш у Арганізацыі Ісламскага Супрацоўніцтва (былая Арганізацыя Ісламскай Канферэнцыі). Гэтая арганізацыя аб’ядноўвае не толькі краіны з большасцю мусульманскага насельніцтва, але і тыя дзяржавы, у якіх ва ўладзе знаходзяцца кіраўнікі-мусульмане, альбо краіны са значнай мусульманскай меншасцю і зацікаўленасцю ў супрацоўніцтве з ісламскім светам. Сярод краін, якія толькі ўмоўна можна лічыць мусульманскімі, варта згадаць, у прыватнасці, Габон, Уганду, Гаяну і Сурынам.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Крытыка
Існуе ўяўленне аб некарэктнасці саміх тэрмінаў «ісламскі свет» і «мусульманскі свет». Па меркаванні некаторых аўтараў, само выкарыстанне такіх выразаў спрыяе ўзмацненню экстрэмізму і т. н. «ісламізму» (палітычнага ісламу). У якасці альтэрнатывы прапануецца выкарыстоўваць такія выразы, як «мусульмане ва ўсім свеце», «краіны з пераважнай колькасцю мусульман», «сусветныя мусульманскія супольнасці», «мусульмане ў краінах па ўсім свеце». З гістарычнага пункту гледжання, у англамоўнай літаратуры выкарыстоўваюцца таксама ўдакладняючыя назвы «ісламізаваны свет», «ісламізаваная цывілізацыя» і больш прыватныя вытворныя ад іх, напрыклад, «персіянізаваны свет», «інда-ісламізаваны свет».
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.