Іракскі Курдыстан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Курдыста́н (араб. کردستان, трансл. Kurdistān; курд.: ههرێمی کوردستان, трансл. Herêmî Kurdistan) — аўтаномная адміністрацыйная адзінка ў складзе Ірака, знаходзіцца на паўночным усходзе краіны і мае чатыры правінцыі: Сулейманія, Дахук, Эрбіль і Халабджа, пад кантролем аўтаноміі таксама знаходзяцца часткі правінцый Найнава, Кіркук і Дыяла, якія разглядаюцца курдскім урадам як гістарычна курдскія тэрыторыі, але аспрэчваюцца цэнтральным урадам Ірака; апрача таго, курдскі ўрад прэтэндуе на некаторыя іншыя тэрыторыі, падкантрольныя непасрэдна ўраду Ірака. Сталіцай аўтаноміі з’яўляецца Эрбіль, які па-курдску мае назву Hewlêr.
Іракскі Курдыстан | |||||
---|---|---|---|---|---|
курд.: ههرێمی کوردستان, араб. كردستان العراق | |||||
|
|||||
Краіна | Ірак | ||||
Гімн | Эй, Ракіб! | ||||
Статус | аўтаномны рэгіён | ||||
Уваходзіць у | Ірак | ||||
Уключае | 4 мухафазы (правінцыі) | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Эрбіль | ||||
Дата ўтварэння | 11 сакавіка 1970 | ||||
Прэзідэнт | Масуд Барзані | ||||
Прэм'ер-міністр | Нечырван Барзані | ||||
Афіцыйныя мовы |
курдская, арабская |
||||
Насельніцтва (2013) | ~ 6,2 — 6,5 млн. | ||||
Нацыянальны склад | курды, арабы, асірыйцы, туркаманы | ||||
Канфесійны склад | мусульмане, хрысціяне | ||||
Плошча | 40 643 км² | ||||
Часавы пояс | +2 | ||||
Інтэрнэт-дамен | .krd[d] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачаткова курдская аўтаномія была ўтворана ў 1970 годзе ў выніку іракска-курдскага пагаднення. Практычна гэта аўтаномія была фіктыўнай да 1991 года, калі ў выніку прайгранай Іракам вайны на поўначы і поўдні краіны былі ўсталяваны зоны, забароненыя для палётаў іракскай авіяцыі. Да канца 1991 года курды выбілі іракскія войскі з тэрыторыі аўтаноміі і фактычна Курдыстан атрымаў незалежнасць (але не была абвешчана).
Пасля вайны 2003 года і ўсталявання новай улады ў Іраку было падпісана новае пагадненне паміж Іракам і Курдыстанам. Новая канстытуцыя Ірака зацвердзіла існаванне курдскага рэгіянальнага ўрада, які мае поўную ўнутраную аўтаномію.