Пяхота
род войскаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пяхота — род войскаў, якія ваююць пераважна ў пешым баі (на ўласных нагах).
У сучасным свеце пяхота можа выкарыстоўваць матарызаваны транспарт. Доўгі час пяхота выкарыстоўвала пераважна ручную зброю (стралковую), у сучасных умовах (21 стагоддзе) можа выкарыстоўваць шырокае кола ўзбраення (уключаючы ракетнае). У сувязі з развіццём тэхнікі і сродкаў дастаўкі можна правесці наступную класіфікацыю пяхоты:
- мотастралкі (асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — аўта і бранетэхніка)
- марская пяхота (асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — марскі/рачны транспарт)
- паветраныя дэсантнікі (асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — авіятэхніка).