From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрфейс каманднага радка (англ.: Command line interface, CLI) — разнавіднасць тэкставага інтэрфейсу (CUI) паміж чалавекам і камп’ютарам, у якім інструкцыі камп’ютару даюцца пераважна праз увод з клавіятуры тэкставых радкоў (каманд), у UNIX-сістэмах магчыма ўжыванне мышы[1]. Таксама вядомы пад назвай кансоль.
Інтэрфейс каманднага радка супрацьпастаўляецца сістэмам кіравання праграмай на аснове меню, а таксама разнастайным рэалізацыям графічнага інтэрфейсу.
Фармат вываду інфармацыі ў інтэрфейсе каманднага радка не рэгламентуецца; звычайна гэта таксама просты тэкставы ўвод, але можа быць і графічным, гукавым і іншым.
На прыладзе-кансолі, якая друкавала тэкст на паперы, інтэрфейс каманднага радка быў адзіным магчымым. На відэатэрміналах інтэрфейс каманднага радка ўжываўся праз такія прычыны:
Калі праграмай цалкам ці амаль цалкам можна кіраваць камандамі інтэрфейсу каманднага радка і падтрымлівацца пакетны інтэрфейс, умелае спалучэнне інтэрфейсу каманднага радка з графічным прадстаўляе карыстальніку вялікія магчымасці.
Найбольш агульны фармат каманд (у квадратныя дужкі змешчаны неабавязковыя часткі):
[сімвал_пачатку_каманды]імя_каманды [параметр_1 [параметр_2 […]]]
Сімвал пачатку каманды можа быць самым розным, аднак часцей за ўсё для гэтай мэты ўжываецца касая рыса (/
). Калі радок уводзіцца без гэтага сімвала, выконваецца нейкая базавая каманда: напрыклад, радок «Вітаю» у IRC эквівалентны ўводу «/msg Вітаю
». Калі ж такой базавай каманды няма, сімвал пачатку каманды адсутнічае ўвогуле (як, напрыклад, у DOS).
Параметры каманд могуць мець самы розны фармат. У асноўным ужываюцца наступныя правілы:
'
) альбо двукоссямі ("
)/
) альбо дэфіса (-
)/опцыя:дадатковы_параметр
(замест касой рысы таксама можа ўжывацца дэфіс)Напрыклад, у нейкай абстрактнай гульні можа быць такая каманда:
/map dm1 /skill:2
/
— сімвал пачатку камандыmap
— назва каманды (пераход на другі ўзровень)dm1
— абавязковы параметр (назва ўзроўню)/skill:2
— дадатковы параметр (абазначэнне ўзроўню складанасці)Асноўныя галіны ўжывання інтэрфейсу каманднага радка:
Асноўнае ўжыванне інтэрфейсу каманднага радка — інтэрфейс аперацыйнай сістэмы. У Windows мова каманднага радка не мае дакладнай стандартызацыі, аднак існуе стандарт каманднага радка POSIX і яго мадыфікацыя ў межах GNU.
Першапачаткова кансоль у гульнях выкарыстоўвалася для адладкі.
Як толькі з’явіўся інтэрфейс каманднага радка, сталі з’яўляцца і гульні, якія ім карысталіся, асабліва актуальна гэта было на тых платформах, дзе больш складаныя інтэрфейсы (графічныя) немагчыма было рэалізаваць праз апаратныя абмежаванні.
Найбольш яркім прыкладам гульняў, якія ўжываюць інтэрфейс каманднага радка, могуць быць названы тэкставыя квэсты, а таксама сеціўныя шматкарыстальніцкія ролевыя гульні — MUD. Каманды ў такіх гульнях уводзяцца на так званай псеўданатуральнай мове.
У многіх графічных гульнях існуе кансоль для спрашчэння доступу да налад гульні, бо ў складаных гульнях рэалізаваць усе каманды праз сістэму меню нязручна. Першая такая гульня — Quake. Стандартная кнопка выкліку кансолі — ~ (тыльда); радзей ↵ Enter'. Кансоль дазваляе ўносіць змены ў налады гульні аператыўней, чым меню — напрыклад, набраць name Terminator
хутчэй, чым знайсці тое меню, у якім уводзіцца імя гульца, і ўвесці Terminator.
Таксама кансоль прапануе магчымасць змяняць налады прызначэння гарачых клавіш, што можа ўжывацца для падману праціўнік у шматкарыстальніцкіх гульнях, напрыклад, прапановай увесці каманду unbindall
, якая скасуе ўсе гарачыя клавішы, у тым ліку адказныя за рухі гульца.
Інтэрфейс, які прапануецца модэрам, не заўсёды дазваляе змяняць меню; але ён заўсёды дазваляе дадаваць свае кансольныя каманды. Напрыклад, у DotA (мапе для гульні Warcraft III) рэжым гульні задае ўдзельнік, які гуляе сінімі, праз кансоль.
aumix -v 90
. (Аднак, агучаны паўзунок можа быць псеўдаграфічным, што было выканана ў большасці кансольных плэераў).Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.