![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Julie-wimmer-interior.jpg/640px-Julie-wimmer-interior.jpg&w=640&q=50)
Інтэр’ер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэр’е́р (фр.: intérieur, лац.: interior — унутраны выгляд, антонім фр.: extérieur, лац.: exterior — вонкавы выгляд) — архітэктурна і мастацка аформленая ўнутраная прастора будынка, якая забяспечвае чалавеку эстэтычнае ўспрыманне і спрыяльныя ўмовы жыццядзейнасці; унутраная прастора будынка ці асобнага памяшкання, архітэктурнае рашэнне якога вызначаецца яго функцыянальным прызначэннем.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/Julie-wimmer-interior.jpg/320px-Julie-wimmer-interior.jpg)
У аснове дызайну інтэр’еру ляжыць сінтэз прагматычных і мастацкіх ідэй і рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў існавання чалавека ў цэласнай эстэтычна дасканалай форме. Інтэр’ер складаецца з трох складнікаў:
- будаўнічая абалонка — пол, сцены, столь;
- прадметнае напаўненне (абсталяванне, мэбля);
- функцыянальныя працэсы, якія фармуюць і прастору, і пачуццёва-псіхалагічную атмасферу.