Інстытут біялогіі АН БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інстытут біялогіі АН БССР — першая ў Беларусі акадэмічная ўстанова ў галіне біялагічных навук, дала пачатак Аддзяленню біялагічных навук. Інстытут быў утвораны 29 сакавіка 1931 года на базе кафедр батанікі, заалогіі, фізіялогіі і эксперыментальнай біялогіі[en] Беларускай акадэміі навук. З моманту заснавання да 1947 года меў назву Інстытут біялагічных навук. З 1936 года — у складзе Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР, з 1940 — у Аддзяленні прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук. Перарваў сваю дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1947 быў адноўлены як Інстытут біялогіі АН БССР. З 1947 па 1958 гады ўключна — у Аддзяленні біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук, у 1959—1963 гадах — у Аддзяленні біялагічных навук.