Імага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імага (лац.: imago — «вобраз») — дарослая (дэфінітыўная) стадыя індывідуальнага развіцця насякомых і некаторых іншых членістаногіх жывёл са складаным жыццёвым цыклам. На гэтай стадыі жывёлы становяцца здольнымі да размнажэння (за выключэннем выпадкаў неатэніі) і часта — да рассялення. Імага не ліняюць і не растуць.
У насякомых з поўным ператварэннем імага развіваецца з кукалкі. У насякомых з няпоўным ператварэннем імага развіваецца з лічынкі (німфы).
Працягласць жыцця імага залежыць ад біялогіі віду і вагаецца ад некалькіх хвілін (матылькі-мяшэчніцы) да 20 гадоў (самкі некаторых мурашак).