беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст (1930—1984) From Wikiquote, the free quote compendium
Уладзімір Караткевіч | |
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. | |
Нараджэнне | |
1930 | |
Смерць | |
1984 | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
паэт |
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930 — 1984) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі.
Каб вы ведалі, колькі крыві, забойстваў, сірочых слёз, звычайнага бруду на кожным шляхецкім гербе! Колькі забітых, зашмаганых да смерці, пакрыўджаных! Мы не маем права на існаванне, нават самыя сумленныя, самыя лепшыя. У нашых жылах не блакітная, а брудная кроў. Няўжо вы думаеце, што ўсе мы, да дваццатага калена, не павінны адказваць за гэта, адказваць жахам, галечай, смерцю? Мы былі такія абыякавыя да народа, які пакутаваў з намі поруч і ад нас, мы лічылі яго быдлам, мы лілі віно, а яны лілі кроў. Яны не бачылі нічога, акрамя дрэннага хлеба. |
Мы гандлявалі радзімай, прадавалі яе хцівым суседзям, а сяляне любілі яе, сваю мачыху, і… падыхалі ад бясхлеб'я. І хто абвінаваціць іх, калі яны возьмуць вілы і ўваб'юць іх нам у грудзі? |
Размаўляла дама з самым сапраўдным французскім пранонсам, які, як вядома, захаваўся на зямлі толькі ў двух мясцінах: у салонах Парыжа і ў засценку Кабыляны пад Воршай. |
Гледзячы на яго твар, я разумеў, чаму баяцца ўладу маючыя такіх вось стройных, чыстых і сумленных юнакоў. У іх, вядома, шырокія вочы, дзіцячая ўсмешка, юнацкія слабыя рукі, шыя ганарлівая і стройная, белая, як мармуровая, як быццам назнарок створана для сякеры ката, але ў іх яшчэ і непрыміручасць, сумленне да канца нават у дробязях, няўменне лічыцца з перавагаю чужой грубай сілы і фанатычная вернасць праўдзе. У жыцці яны нявопытныя, даверлівыя дзеці да сівых валос, у служэнні праўдзе - горкія, іранічныя, адданыя да канца, мудрыя і нязломныя. А дрэнь баіцца такіх нават тады, калі яны яшчэ не пачыналі дзейнічаць, і, кіруючыся інстынктам, уласцівым погані, цкуе іх заўсёды. Дрэнь ведае, што яны - самая найвялікшая небяспека для яе існавання. |
Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. |
Толькі тут я зразумеў, які гэта жах забіць чалавека! Лепей, напэўна, здохнуць самому. |
Галоднаму не даюць хлеба, ягоны хлеб аддаюць салдату, які страляе ў яго за тое, што ён галодны. Дзяржаўная мудрасць! І гэтыя няшчасныя маўчаць. |
Адны жэрлі не ў сябе, другія паміралі пад іхнімі вокнамі. |
Усе вы тут такiя, аспiды драпежныя! Усе вы за грошы забiць чалавека гатовыя! Усе вы павукi. Усе вы мацi роднай за сiнюю паперку не пашкадуеце. А ты ведаеш, што такое жыцце, што так легка пра смерць другога чалавека кажаш? |
Золата, золата! Тысячы панегiрыкаe трэба спяваць уладзе тваей над душамi людзей. Ты eсе: пялюшка дзiцяцi, купленае табою цела дзяeчыны, сяброeства, любоe i ўлада, мозг найвялiкшых генiяe, нават прыстойная яма ў зямлi. I да ўсяго гэтага я праб'юся. |
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на “спрадвечны” закон. |
Мы, беларусы, ганарымся яго імем разам з палякамі, бо гэта нашы рэкі і пушчы закінулі ў душу паэта першыя іскры паэзіі, бо гэта ад туганавіцкага няшчаснага кахання пачалі спяваць струны яго ліры, бо “Свіцязянка” – ад Свіцязі, бо мерны і пагрозны крок гісторыі ў творах яго - ад веж Наваградскіх. І таму ён, Адам – з намі, а мы ўсе – з ім. — Пра Адама Міцкевіча, 23.6.1963 |
Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, |
Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў. |
Забяры ў чалавека ў адзін дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут ціснуць патроху, па каліву, па слоўцу, па чалавеку, па песні — непрыкметна адбіраюць. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.