Map Graph

Чоя

Чоя — сяло ў Рэспубліцы Алтай Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Чойскага раёна і Чойскага сельскага паселішча. Знаходзіцца на беразе ракі Ішы, у паўночнай частцы рэспублікі. Насельніцтва — 1948 чалавек (2016). Заснавана ў 1876 годзе рускімі перасяленцамі і купцамі. Удала размясціўшыся на Бійскім тракце, Чоя хутка зрабілася адным з найважнейшых гандлёвых цэнтраў Горнага Алтая. Сярэдняя і музычная школы, дом дзіцячай творчасці, раённы дом культуры.

Read article