Map Graph

Хайгейт

Хайгейт (Highgate) — вёска на поўначы Вялікага Лондана, аддзеленая ад цэнтра горада лесапаркавай паласой Хэмпстэд-Хіт. Мясцовасць тут пагорыстая, вышынёй да 131 метра. Адміністрацыйна падзелена паміж гарадскімі акругамі Камдэн, Ізлінгтан і Харынгей (поўнач). У XIX стагоддзі сюды хадзіў першы ў Еўропе трамвай на ліннай цязе. Шырока вядомы Хайгейцкая школа і Хайгейцкія могілкі. Паэт Сэмюэл Колрыдж правёў у Хайгейце апошнія 17 гадоў свайго жыцця.

Read article
Файл:Hampstead_Heath_7.JPG