Map Graph

Форум Цэзара

Форум Цэзара — першы з імператарскіх форумаў Рыма. Цэзар даручыў Цыцэрону ў 54 годзе да н.э. купіць участак зямлі на суму 60 — 100 мільёнаў сестэрцыяў. На гэтым участку Гаем Юліем Цэзарам у 54 — 46 гадах да н.э. быў пабудаваны новы форум як пашырэнне Рымскага Форума. У паўночнай частцы форума размяшчаліся храм Венеры-Прамаці і Сярэбраная базіліка, свайго роду антычная біржа. Уздоўж Clivus Argentarius захаваліся руіны крам і майстэрняў часоў кіравання Адрыяна. У антычных крыніцах гаворыцца таксама пра велічную конную статую Цэзара і статуі Клеапатры з пазалочанай бронзы. У II стагоддзі пры імператары Траяне форум цалкам перабудавалі, а пасля пажару ў 283 годзе пры Дыяклетыяне адбудавалі нанова.

Read article
Файл:Foro_di_Cesare_a_Roma.jpgФайл:The_Forum_of_Caesar_(built_near_the_Forum_Romanum_in_Rome_in_46_BC)_and_the_Temple_of_Venus_Genetrix,_Imperial_Forums,_Rome_(21101482544).jpg