Map Graph

Нью-Гэмпшыр

штат ЗША

Нью-Гэмпшыр, таксама Нью-Хэмпшыр — штат на паўночным усходзе ЗША, у рэгіёне Новая Англія. Плошча 24 тыс.км². Насельніцтва 1.315.000 (2007). Неафіцыйная назва — «Гранітны штат». Сталіца штата — горад Конкард. Найбуйнейшыя гарады — Манчэстэр, Нашуа. Першы штат у краіне, які абвясціў незалежнасць ад Вялікабрытаніі. Большая частка штата занята адгор’ямі Апалачаў, на паўднёвым усходзе штата — берагавая нізіна. Клімат умераны, марскі. Тэмпература паветра ад −5 °C у студзені да 22 °C у ліпені. Ападкаў каля 800—1000 мм за год. Галоўныя рэкі Канектыкут і Мерымак. Возера Уініпесокі. Большая частка тэрыторыі штата пад лесам.

Read article
Файл:Flag_of_New_Hampshire.svgФайл:New_Hampshire_in_United_States_(zoom).svgФайл:Flag_of_the_United_States.svg