Map Graph

Марыенталь (Намібія)

Марыенталь — горад у Намібіі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы паўднёвай Намібіі, на рацэ Фіш, за 274 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны Віндхука, на традыцыйнай тэрыторыі народа нама. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Хардап, а таксама аднайменнай з горадам акругі. Насельніцтва — 15.500 чалавек. Марыенталь быў заснаваны 24 снежня 1894 года нямецкімі лютэранскімі місіянерамі. У 1912 годзе праз яго прайшла чыгунка, а ў 1920 годзе Марыенталь атрымаў статус горада.

Read article
Файл:Mariental,_Namibia_COA.svgФайл:Mainstreet1.jpgФайл:Namibia_location_map.svg