Кіншаса
горад, сталіца Дэмакратычнай Рэспублікі КонгаКінша́са, да 1966 года Леапольдві́ль, Леапольдста́д — сталіца і найбуйнейшы горад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаны на рацэ Конга, насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Нягледзячы на тое, што насельніцтва горада, які з’явіўся як невялікая рыбацкая вёска, у 2009 годзе складала 10 076 099 чалавек, 60 % яго тэрыторыі ўяўляюць сабой слабазаселеную сельскую мясцовасць, якая, аднак, падпадае пад адміністрацыйныя межы горада. Густанаселеныя гарадскія раёны займаюць толькі невялікую частку тэрыторыі на захадзе правінцыі.
Read article