Джэксан (гара)
Джэксан — гара на Антарктычным паўвостраве. Вышыня 3050 м. З’яўляецца самай высокай гарой Антарктычнага паўвострава і Брытанскай антарктычнай тэрыторыі. Адкрыта членамі антарктычнай службы ЗША, 1939—1941, названа ад імя Эндру Джэксана, сёмага прэзідэнта Злучаных Штатаў. Першае ўзыходжанне на гару Джэксан было зроблена камандай на чале з Джонам Крэбам Канінгам з Брытанскай антарктычнай службы (БАС) ў 1964 годзе. Геалогія гары Джэксана была вывучана ў 1972 годзе.
Read article